Подых кахання знясіленай птушкі
Ў аблоках-люстэрках жадання жыцця.
Зняволены подых насамрэч свабодны,
Прыгнечаны болем праз свет адкрыцця,
Праз горкія слёзы і памяць памылак
Подых кахання застаўся жывым.
Для сэрца ўлоўны, астатнім – закрыты.
Подых кахання вабіць, як дым...