Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Подых Жыцця

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)
Подых Жыцця Свет Ізвечны Жыцця ён нячутна кранае Ён узніме цябе і Душа заспявае Шчырых Слоў Прастата працінае да донца Да таемных куткоў што не бачылі Сонца Гэта подых Жыцця ён нябачны і лёгкі Ён узніме цябе панясе за аблокі Гэта кніга Жыцця і на кожнай старонцы Я пабачу цябе і ў вачах тваіх Сонца... У вочы-зоры гляджу і сябе ў іх бачу Заступіў за мяжу я смяюся і плачу Я шукаў і знайшоў цябе маё Роднае Сэрца І з натхнённай душы Песня Радасці л'ецца Гэта подых Жыцця ён нябачны і лёгкі Ён узніме цябе панясе за аблокі Гэта кніга Жыцця і на кожнай старонцы Там ёсць Ты там ёсць Я і ў вачах нашых Сонца... Свет а ёсць толькі Свет ён нячутна кранае Ён узніме цябе і душа заспявае Шчырых Слоў Прастата працінае да донца І з таемных куткоў л'ецца Свет Твайго Сонца... Footwear