Подых Жыцця
Свет Ізвечны Жыцця ён нячутна кранае
Ён узніме цябе і Душа заспявае
Шчырых Слоў Прастата працінае да донца
Да таемных куткоў што не бачылі Сонца
Гэта подых Жыцця ён нябачны і лёгкі
Ён узніме цябе панясе за аблокі
Гэта кніга Жыцця і на кожнай старонцы
Я пабачу цябе і ў вачах тваіх Сонца...
У вочы-зоры гляджу і сябе ў іх бачу
Заступіў за мяжу я смяюся і плачу
Я шукаў і знайшоў цябе маё Роднае Сэрца
І з натхнённай душы Песня Радасці л'ецца
Гэта подых Жыцця ён нябачны і лёгкі
Ён узніме цябе панясе за аблокі
Гэта кніга Жыцця і на кожнай старонцы
Там ёсць Ты там ёсць Я і ў вачах нашых Сонца...
Свет а ёсць толькі Свет ён нячутна кранае
Ён узніме цябе і душа заспявае
Шчырых Слоў Прастата працінае да донца
І з таемных куткоў л'ецца Свет Твайго Сонца...