Шэрае покрыва твайго жыцця
З галавою цябе паглынае.
А ты чакаеш сэнсу адкрыцця,
Але ён праходзіць, ён мінае.
Тая коўдра аднатонная,
Тая коўдра агідна-шэрая.
Накрыўся ёй і табе усё-роўна,
Жыццё цябе той коўдрай абмервае.
Але што ты можаш зрабіць?
Задай сабе гэта пытанне.
Ты можаш латкі нашыць.
Каляровыя латкі – вось яно змаганне.
Каб шэрае покрыва было
Не шэрым такім, не агідным
Мацуй каляровае крыло
Каляровыя латкі, паперкі, шыльды…