Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Максім Вандроўнік

Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)

Ва ўсім шукае ідэал той, хто сам не ідэальны.
Сябе спрабуе ён змяніць, зрабіцца дасканальным.
І свет, навокал што ён бачыць, не падабаецца яму
Змяніў бы ўсё да лепшага, найперш душы сваёй зіму.

– Ой чалавеча нашто табе той ідэал? Ты адкажы прашу?
Ці не лепей жыць у тым што ёсць? Нічога не чапай.
Паслухай, спадарове, і так рабі, як я табе кажу.
Жыві спакойна і магілу сабе ты не капай.

Ці можа праўда, так зрабіць, як кажа гэны пан?
І не шукаць прыгожага ва ўсім што ёсць.
Мо гэта і не пошук, га? Мо гэта проста зман?
Мо марна ўсё, мо ідэала і няма? Мо гэта проста млосць?

Такі вось роздум, такое вось змаганне ідзе у чалавека.
І цягнецца той роздум аж з века і да века.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Ззяе яскрава агеньчык далёка,
Ледзьве заўважны нашаму зроку.
Ледзьве даходіць да нас яго пах,
Недзе хаваецца ён у кустах.

Людзі праходзяць, кідаюць зрокам
Агеньчыка тога заўважыўшы троху.
Глянуўшы, супыняцца, крыху пастаяць,
Нешта падумаюць, і зноў пойдуць спаць.

Ён іх кліча, заве, прызывае,
Як прыцягнуць да сябе іх не знае.
Хоча ён паказаць людзям шлях,
Але не йдзе ніхто – то нейкі жах.

Маленькі, непрыметным здаецца агеньчык
Здалёк людзям, быццам праменьчык,
Але зрабілі бы людзі пару крокаў толькі,
Пабачылі б сілы у агеньчыка колькі!

Святлом сваім асвятляе ён межы,
Бліжэй падыйсці толькі трэба,
І зрок ваш святло яго быццам рэжа,
І цяпло ён дае, якога няма і на небе.