Паўсталі пытанні: Як нам адшукацца?
Ды што мне рабіць, каб усё адбылося?
Ці мне варушыцца, блукаць ды спаткацца...
Малюю раптоўна я план, каб усё пачалося.
Пошук прыгажуні для майго сэрца:
Чароўнай Дзяўчынкі-Пацешкі.
Спачатку шукаем спаткання месца,
Абдумваем словы, кідаем усмешкі.
А потым трапляем у душы таямніцы,
Шукаем свае эталоны, ды простыя звычкі.
Калі пачнуць цеплынёю мяняцца два сэрцы:
Пакрочым абодва да нашай жыццёвай рэчкі.
1:06 31.08.2013
Мукавозчык М.П.