Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Максім Мукавозчык

Сярэдняя: 3.5 (10 галасоў)

У натхнення няма распрадку,
Калі яно прыходзіць да цябе.
Павінен звыкнуць да парадку,
Яно само паказвае сябе.

Ні да каго няма мацнее веры.
Прырода, цёплыя шкарпэткі, горад
Клікаюць яго грукат у дзверы.
Яно прыходзіць і мінае думак голад.

Яно само адчыніць тыя дзверы,
Што сам пытаўся адчыніць.
Калі адчуеш моц бяз меры,
Што хочаш будзеш ты рабіць!

Адчуеш мройна палётаў паласу,
Ня трэба відовішчаў, хлеба:
Няма больш салодкага часу,
Нібы шчасце ўздымае да неба.

Мукавозчык М.П.
5:35 04.11.2012



Сярэдняя: 3.6 (10 галасоў)

Будзе толькі горшай бяз грошай,
калі твая душа адна самота,
а думкі з'яўляюцца цяжкай ношай
а сэрца балюча сціскае атрута.

Ня зробяць грошы думкі дзеяй.
Ня будзе радасці і шчасця,
самота будзе звыклаю падзеяй,
калі ня справішся з напасцю!

Лянота - жудасць ды свінота!
Пакінь мяне, аддай мне волю!
Прэч ад мяне ідзі брыдота,
Я сам ствараю сваю ролю!

14:05 13.10.2012
Мукавозчык М.П.



Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

Дзе Вашы вершы?
Ці не хапае Вам Натхненьня?
Зрабіце свой маленькі, першы.
Стварыце яго проста з Ўяўленьня.
Хай ён ня будзе сёньня лепшы,
Але пачаткам будзе думак вымаўленьня...

Мукавозчык М.П. 23:53 21.11.2012



Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Ты навошта гэта робіш?
Што вядзе цябе далей?
Быццам марна час губляеш
І блукаеш між людзей.

Я з табою побач, Юры,
Бо звярнуўся да мяне.
Хочаш плаваць ты ў моры.
«Як?» — пытаешся ў сне.

Мары твае ёсць з дзяцінства!
Ёсць і годнасць марака!
«Я хачу пазнаць адзінства
З моцным духам рыбака!»

«Зранку звольнюся з заводу.
За скаплёныя грашы
Карабель пушчу на воду,
Будзе хатка ля шашы.

А налоўленую рыбу
пакупаць будуць усе,
Хто пабачыць крамы шыбу
Ля якой стаяць мусье.

Буду ладзіць з гаспадаркай,
Бізнесоўцам стану я...
Ажанюся я з даяркай,
Бо любоў ня кіну я.»

Добра, ты рабі як чуеш,
Я буду тады з табой!
А ахвяры і спакусы,
Адгарну сваёй рукой!

Час цягнуйся хутка, цяжка.
Ён хмурнеў, амаль дурнеў,
Ды ня звольніўся Юрашка...
Марыў, марна час губляў, п'янеў.

Вось ужо шосты дзясятак.
Спіўся, збыдліўся як усе,
Няма жонкі ды дзіцятак.
Ходзіць ноччу ўва сне.

Ён ня здолеў знайсці выйсця,
Бо збаяўся быць сабой.
Мары яго жоўта лісце,
Разлажыліся зімой.

Вось Анёл быў і ня здольны,
Зразумець сцяну маўчаньня.
Не зрабіўся Юрый вольным,
Час прыйшоў й яго хаваньня.

Срэбрам хутка ты пакрыўся,
Цяжка дыхаеш ужо...
Ты зусім ужо забыўся,
Можа стаўся кім няўжо?

«Не, не стаў я мараходам!»
Жах і боль на тваім твары...
Пойдзеш піць пад тым заводам,
Што збірае трактары?!

«А чаму ты так здзівіўся?»
Ты не слухаў сам сябе?
Я ж, анёл, цяпер з'явіўся,
Бо паклікаў ты мяне.

Чуеш сэрца цяжка б'ецца?
Бачу — паміраеш задарма.
Хай далей гарэлка льецца
Каля мёртвага чала...

Рэдакцыя ад 6 снежня 2012 - Мукавозчык М.П.

*Тут Вы бачыце размову Юрыя марака са сваім Анёлам. Анёл пачынае (унутраны голас, няма двукосся, як і словы аўтара), Юры адказвае (у двукоссях).