Блукаюць людзі ўсё па свеце,
Спрабуюць лёс свой адшукаць,
І не губляюць мары гэтай,
Што шчасце здолеюць спаткаць.
Але не ўсім яно даецца,
Патрэбна за яго змагацца,
І шлях вялікі давядзецца
Прайсці каб да яго дабрацца.
І хто на гэта будзе здольны,
Хто пройдзе ўсе выпрабаванні,
Толькі той і будзе годны,
Каб шчасце яго напаткала.