З нябёс блакіту
І з нябеснай сіні
Я адчуваю позірк Еўфрасінні,
Што беражэ мяне
Ад злога вока,
Калі ўвесь свет глядзіць, здаецца, воўкам,
Што ў скрушны час
Ратуе ад знямогі,
Мне памагае йсці зямной дарогай,
Што надае мне
Мне мужнасці і сілы
Свой крыж нялёгкі несці да магілы.
Дзе рос я.
З тых палёў, лугоў расіны
Слязінамі ў паглядзе Еўфрасінні.
Яшчэ і я,
Як і мая Айчына,
Зірнем на свет вясёлымі вачыма.
Яшчэ надзея ёсць
Парыйсці да ладу, –
Не адвядзі, Заступніца, пагляду!