Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

“Пра ліліпутаў і Гуллівера”.

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.
Хадзіў па мору п’яны Гуллівер.
Свядома ж – Гулліверу мора па калена.
А п’янаму – дык нават й акіян !
А Гуллівер быў выпіўшы – неімаверна.

Таму –
то караблёў панабярэ ў бярэма,
то шторм утвора там які, буян.
Было раней так,
бо Гуллівераў ўжо няма цяпер.

Навокал – ліліпуты пыжацца.
І робяць выгляд – быццам Гулліверы.
.
Ды толькі – ліліпуцкі іх памер.

Вось Гуллівер –
калі ішоў па акіяну,
адразу бачна – аніякага падману.
А ліліпут,
калі нап’ецца дужа –
патопіцца ў звычайнай лужы…
*+*
9 жніўня 2014 г.