Быць шчаслівым ў жыцці даволі проста:
З сумленнем неабходна згодна жыць,
Жыццевым шляхам няўхільна рушыць годна,
Сваёй душы спакоем пастаянна даражыць.
Быць шчырым, шчодрым і адкрытым,
Не шкадаваць сваім сябрам нічога.
Нікога з іх не пакідаць забытым,
Цаніць ўсё, што дадзена нам Богам.
Але каб быў ў нас спакой сапраўдны,
Каб шчасце нам было на век
Патрэбна каб быў побач з намі
Каханы, родны чалавек.
Які заўжды нам будзе верны,
Не здрадзіць нас, не падмане.
З якім і радасці, і беды
Нам перажыць нашмат лягчэй.