Не па колькасці грашей ў кішэні
Патрэбна годнасць чалавека вымяраць.
І не па тым якое ёсць на іх адзенне
Належыць ў жыцці людзей нам сустракаць.
На шчасце не ўсё яшчэ на гэтым свеце прадаецца,
І чалавечае сумленне ёсць як раз такая рэч.
Яно нам змалку ўсім дарма даецца,
Аднак далёка не ўсе яго чамусьці хочуць мець.
Але пакуль яно ў нашых душах застаецца,
Пакуль агонь дабра ў нас яшчэ гарыць
Ўсе выпрабаванні, што спаткаць нам давядзецца
Мы зможам годна і спакойна перажыць.