Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.
***
Неяк раз, ужо пад вечар,
звоніць мне мой сябра Лешы.
Перапужаны, і мнецца.
Назначае мне сустрэчу,
да яго каб йшоў паспешна –
сёння ж, трэба нам сустрэцца.
Я канешні – адзяваюсь,
кій бяру – і за вароты.
Лешы ж – сябра мой любімы…
Сам сябе пакрыху лаю –
і з якой такой дуроты,
падарыў яму “мабілу”…
З той пары яму няймецца –
звоне нават ноччу, сволач !
Не, каб спаў – калі апоўнач !
Але, сябра – і нядрэнны.
І – цягнусь, куды ж мне дзецца –
мо якая помач трэба…
Не, калі грыбы у лесе…
Альбо, ягадны сезон…
Сябра Лешы – тут, як тут.
І, бясспрэчна, ён палезен –
бо, заместа “джы-пі-еса”,
мне пракладвае маршрут…
Надысь, клянчыў газіроўкі,
каб яму купіў, салодкай.
Бо, ня піў яе, ніколі.
А пустых – як мухамораў,
пляшак ў лесе –
быццам сходкі,
адбываліся наўколле…
На Купалле аж збег з хаты,
да мяне, ад дзевак, Лешы.
Бо – скакалі над кастрамі.
Потым жа, зусім занадта –
паскідалі ўсе адзежы,
прыставалі – каб уцешыў.
Ледзьве збёг, ад тОга сраму…
У міліцыю пазвоніў –
супынілі каб “бязстыдцтва”,
дзевак гэтых – каб за краты !
У Мінкульт пратэлефоніў –
бескультурра тут тварыцца !
Ходзяць ў лесе, як па дому,
сэксуяльныя дзявіцы !
І ў Мінюст хацеў дабіцца –
добра, сеў акумулятар…
Шчэ, аднойчы, прычапіўся –
яшчык каб прынёс паштовы.
Каб было – як ў вас, людзішак.
Я тады з яго здзівіўся –
а табе гэта навошта ?
Лешы крыху павініўся –
мо, Кікімара напіша…
Мо, назад гадоў за трыста,
быў мой Лешы юнаком,
а Кікімара – дзявіцай.
Што ж тады з таго дзівіцца –
закахаўся дурняком…
А пра яшчык, ды праслыша…
Можа возьме, ды й напіша…
Ля балотца яго хатка –
бо, Кікімара там ходзе,
старадаўняя каханка.
Лешы кажа – вінаваты,
ў іх з Кікімарай разводзе,
сам ён – бо адна цыганка,
нагнала калісьці страху,
што Кікімара-кабета,
аплятае яго косамі,
а сама звядзе са Сьвету,
непамернымі запросамі
Во, бяжыць, рукамі маша –
у руцэ якась паперка…
Пачакай, давай прысядзеш –
я ж да цябе ня есьці кашу,
я ж з зусім іным намерам.
Супакойся, і раскажаш.
Лешы плача – гэты яшчык,
што даставіў ты мне нАдысь,
для паштовак што прыбіў –
мне прынёс адно няшчасьце,
ты пагледзь на гэнту гадысьць –
што мне ўкінулі туды…
Я гляжу на ліст, дзіўлюся –
ажно кінула у жар…
Лешы ж жыў у лесе змалку –
не было шчэ й БеларУсі,
ён – старэйшы тут жыхАр,
ён тут – частка асяроддзя,
людзі тут, бывае, ходзяць –
вось, прынЕслі “камуналку”…
За ваду плаціць – з крыніцы,
за святло – што Сонца свеціць,
за начное – калі Месяц,
за грыбы, і за суніцы –
што збірае Лешы есьці,
за зямлю – пад хаткай месца…
А калі ня будзе платы –
ў момант будзе высяленне…
А куды жа мне дзявацца,
дзед Алег, без маёй хаты ?
Я жа тутькі – з нараджэння,
без ўсялякай платнай працы –
і ня грошай, ні рашэння…
Бачу, Лешы у адчаі,
і ў мяне мазгі закісьлі –
ну, аніякае прыдумкі…
Але, кажу – кідай пячалі,
у мяне такая мЫсьля –
ёсьць дзед Алег, знаць – ёсць прытулак.
Хопіць, сябра хныкаць-плакаць –
будзеш жыць ў мяне на хаце.
Лешы ж, войкае, і хныча –
я ж лясны, не дзеравенскі,
вольны, дзе натоўп – ня хОчу…
А там, народу – можа тышча,
болей можа токма ў Менску –
ненарокам шчэ затопчуць…
І тут зазвОніла “мабіла” –
не мая, а Лешага…
Нумар нейкі незнаёмы…
Лешы кажа – на, паслухай.
А мне ўжо хопіць, нечага…
Я хапаю тэлефону,
і цягну да вуха…
Чую голас, і жаночы –
гэта я, Кікімара.
Справа ёсць да вас, дурота,
Лешы ў багну каб ня скочыў,
я і йду, да вас, ня міма.
Зараз скончыцца гарота.
І сама з’явілась, баба –
разадзетая, як краля…
Лешы аж разінуў зяпу,
скасабочыўся нязграбна,
морда нейкая крывая –
чыста вылітая малпа…
Я яго штурхнуў у бОкі,
каб прывесьці да прылічча,
і кажу – суседка, здрась-сьці !
Выбачайце, мо – здалЁку,
вось пянёк, для седалІш-шча.
І з якой вы тутькі трасцы ?
Абіход мой спадабаўся,
і Кікімара прысела,
і паперку адабрала,
з “камуналкай” што, да Лешага…
Што, мой любы, напужаўся –
хутка выкінуць адселя ?
І плцёжачку – парвала.
Мы маўчым – казаць нам нечага…
Я, канешне, тут – ня лішні.
Хоць, канешне, як бы збоку,
бо напасць уся – на Лешага…
Помач ёсць якая, крышку –
пенсіён аддам, ня здохну.
Падтрымаю сябра лепшага…
Толькі, грошай трэба – процьма !
Пенсіёна ж, малавата…
Вось бяда – чашу патыліцу…
Не аплоцім – штрафу прОцэнт,
і пагоняць сябра з хаты…
Вось якая закавырыца.
І сядзім мы з ім панурыя,
а Кікімара, як панна,
хатку Лешага абхажвае,
быццам гэта не канурка,
а будынішча камЯнная.
Пахіхікавае – дражне…
– Лешы, пойдзеш к дзеду ў хату.
А гэта – мой цяпер маёнтак,
каб на лета – ў адпачынак.
Бо, зрабіла я аплату –
за крыніцу, і за Сонца,
і за месца пад будынак.
І стала ў позу, як дзявіца –
на паказе, для выдання –
ты паглядзь якая краля…
І цяпер – з такім прыданнем…
Лешы ж на яе дзівіцца,
як каханы на спатканні.
Вось і ўся тута марАля…
Далей што ?
Абдымкі, шопат…
Пацалункі, як ў юнацтве…
Лешы шчасліў, як дзіця…
Будуць жыць сумесна, чо там…
Разам будуць разьбірацца
у складанасцях жыцця.
Нейкі час было мне смутна,
бо ня звоніць сябра мне,
Лешы – сябра мой любімы…
Не цікавіць – як мне тутка,
Як бывалацькі раней…
І можа – выкінуў “мабілу”…
Але, аднойчы “эС-эМ-эСку”
атрымаў ад сябра Лешага…
“Мы з Кікімарай сумесна
помнім дзед цябе, канешні.
І таму, праз нейкі час,
прыбаўленне будзе ў нас.
Мы рашылі, разам з жонкай –
табе падарым Дамавёнка.
Каб ад яго была там помач,
для цябе каторая”.
Так і збылося – раз ў апоўнач,
ка мне з’явіўся іх дзіцёнак.
І гэты самы Дамавёнак…
Але, пра тое – іншая Гішторыя…
*+*
20 кастрычніка -:-1 лістапада 2014 г.