Калі будуеш Дом,
дык гэта – не з цаглін узводзіш сцены.
Патрэбна, каб у ім было Святло.
У іншых жа на хаце – цемень…
Калі будуеш Дом,
ты робіш асабістую прастору,
з Цяплом,
і добраю Гуторкаю.
У іншых жа - прыём,
як аўтамабільная паркоўка…
Калі будуеш Дом,
дык гэта – на стагоддзі.
Усім патомкам –
будзе Годзен.
У іншых жа – гасцініца,атэль…
Прыходзіш…
І хочацца хутчэй адсель…
Калі будуеш Дом,
узводзь не месца пражывання – Хату.
І будзе кожны дзень
у Тваёй Хаце – Святам!
7 сакавіка 2012г.