ДАРУЙ, МОЙ СЯБРА
Даруй, мой сябра, што не змог
Сказаць апошняе бывай.
Тваю душу хай прыме Бог.
І зла на сябра не трымай.
Прабач за тое, што піў
Я за памін тваёй душы.
Хоць за сталом журботным быў.
Сядзеў на ўскрайку, у цішы.
Я слухаў словы і маўчаў--
І без мяне было размоў.
Малітву бацюшка чытаў,
Ды слых не чуў тых дзіўных слоў.
Перад вачамі як кіно,
Мільгалі твары, голас плыў.
Размытай плямаю акно.
І боль у сэрцы, як нарыў.
І думкі, думкі як вада:--
Не ўсё паспеў, не ўсё сказаў…
І ўжо ніколі. Як шкада.
Прабач. Ты ўсё мне прабачаў.