Прабачаць дурню. і даруюць кату.
Ахвяры злічаць. Пабудуюць храм.
Ды не даруюць мне. Суседу. Брату.
За тыя сны, якія сняцца нам.
За казкі, што страшней за сны. За яву -
Жудзейшую за казкі і за сны.
Сусед і брат не ведаюць віны.
Нібы не мы, нібыта не яны -
Народ, што прамаўчаў сваю дзяржаву.
Супер! Вельмі добры верш. Да
Супер! Вельмі добры верш. Да слёз!