Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

«Прачніся, сонца – час ужо...»

Сярэдняя: 3.9 (17 галасоў)

Прачніся, сонца – час ужо,
Грукоча ў дзверы зімні ранак.
І подых ветрыка яго
Па свеце разнясе світанак.

Я разгадаю твае сны,
Чаканні, мары, таямніцы.
Спакою не даюць яны
І вочы — ясныя зарніцы.

Я патану ў глыбіні
Яскравых тых паўночных зорак.
А ты мяне не абміні,
Ў надзеі рот не пхні свой корак.

// 27.12.2011, турма на Акрэсціна.