Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мікіта Броўка

Яшчэ не ацэнена

Прачніся, сонца – час ужо,
Грукоча ў дзверы зімні ранак.
І подых ветрыка яго
Па свеце разнясе світанак.

Я разгадаю твае сны,
Чаканні, мары, таямніцы.
Спакою не даюць яны
І вочы — ясныя зарніцы.

Я патану ў глыбіні
Яскравых тых паўночных зорак.
А ты мяне не абміні,
Ў надзеі рот не пхні свой корак.

// 27.12.2011, турма на Акрэсціна.



Сярэдняя: 4.1 (16 галасоў)

Пішы заўсёды мне, пішы,
Пішы ў шуме і цішы.
Пішы ўдзень, пішы ўноч,
І словамі ў мой розум кроч.
Пішы пачуццямі, пішы
Радкамі ўздоўж маёй душы...



Яшчэ не ацэнена

Рассцілае ложак
За заходам цень.
Прыпыняе рухі
Сонца карусель.

Сонейка збяжала
Спаць за далягляд.
Ценню прыхавала
Наш вялікі сад.

А ў садзе птушкі
Бачаць сноў віры –
Кволыя рачушкі,
Што бягуць з гары.

Зноў бялюткі месяц
Асвятляе сны.
Спяць у небе зоркі,
Засынай і ты.