***
Прадчуйце асалоду ад будучых змяненняў,
Пачуццям дайце волю, дарогу – дасягненням.
Не бойцеся памылак, вяртайцеся да старту,
Нанова абярыце свайго маршрута карту.
Вы толькі паглядзіце! Навокал – цуды свету.
Ці часта заўважалі ў жыццёвых тэмпах гэта?
Любіце без прычыны, не прыдумляйце рамкі .
Няхай для сонца будуць адчынены фіранкі.
Ніколі не бывае праблем без вырашэння.
Удыхайце поўнай груддзю шчаслівыя імгненні.
Хэй! Дзякуй за такi прыгожы
Хэй! Дзякуй за такi прыгожы верш! Мотывуе и направда атвера вочы! Браво!