Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вікторыя Галоўчык

Сярэдняя: 4.9 (8 галасоў)

Гады вайны. Разруха. Бруд.
Кліч хлопчыка аб дапамозе.
Які адзін застаўся тут,
На неабкатанай дарозе…

Яго бацькоў даўно няма:
Загінуў бацька ў палоне,
Матуля, чыстая душа,
У роспачы злягла на Доне.

Малодшы брацік - Філімон -
Памёр, калі хвароба ўзяла.
Сястрычка Танечка ўжо год
Байцоў на фронце лекавала.

А вёску, дзе жылі яны,
Ваўкі-фашысты зруйнавалі,
І разам з хатамі лясы
Чырвоным колерам палалі.

Хлапчук схапіўся за падол
Старой жанчыны, з ёю разам
Ён цяжкі шлях вайны ішоў,
З ёй ратаваўся іншым часам.

Аднойчы ноччу, у вясну,
Іванка ўскрыкнуў ад спалоху.
Убачыў страшную разню.
І збег у лес, надаўшы руху.

Там сеў пад велізарны дуб,
Застаўся ў поўнай адзіноце,
Бо болей крочыць ён не мог -
Ён апынуўся на балоце.

Слязінкі капалі з вачэй.
Бо разумеў, што часам згіне.
Чаму вайна малых дзяцей
Сама прадставіла магіле?

Але Іванка - барацьбіт!
Паспрабаваў пад ранак выйсці.
Пабачыў, што народ забіт,
І кінуўся ў пошук выйсця.

Ужо доўга крочыў цераз лес,
Не бачыўшы зусім жывога,
Пакуль заўважыў ён здалёк
Фашыста, хлопца маладога.

Падумаў - ратаванне тут!
Але ж ён страшна памыляўся.
Хоць з віду добры, унутры - бруд.
Тут выстрал дробязна раздаўся.

Зусім не дрыгнула рука
Пачырванелага забойцы.
У вачах у хлопчыка сляза,
І кліч матулькі звыш: "Не бойся!"

Ужо сэрца кінула свой стук,
Але ж засталася навекі
Там пляма, што з варожых рук
Вайною мерлі дзеці. Дзеці!

Гады вайны.Разруха. Бруд.
Няма жальбы аб дапамозе
Дзіцяці, згубленага тут,
На неабкатанай дарозе...



Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

А ведаеш, што ты - мая атрута?
На густ прыемная, прыемная ва ўсім.
Тваё імя паўсюдна не славута,
Але яно ў сэрцы ў маім!

І душыць, і хвалюе, і знішчае
Усё што ёсць, усё што б ні было!
Маі імгненні лёгка разбурае
Табою зруйнаванае нутро.

Няспынны час, цягнік жыцця імчыцца.
Я ведаю, што ў ім цябе няма.
Аднойчы я надумаю спыніцца
І буду вінаватая сама,

Бо дзесьці там жыве мая атрута…
Абавязкова я яе знайду.
Нап'юся ёй, пазбавіўшыся смутку,
І ад яе здаволена памру!



Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Алаверды

Зіма, падманшчыца, забыла абяцанне
І не прыйшла мяне наведаць...
Крыўд няма.
Ніхто так моцна не чакаў вясны вяртанне.
Чакала я.

Выходжу ўпэўнена з бясконцага тунэлю
Настустрач веры, шчасцю, шчырасці, любві.
Не клапаціцеся, я болей не хварэю.
Алаверды...



Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Прытуліся да мяне хутчэй,
Я тамлюся без тваёй увагі.
Моманта ў жыцці няма ярчэй.
Непатрэбна лічыць перавагі…

Непатрэбна! Ёсць адзін вердыкт -
Толькі мой цяпер ты без астатку.
Прад вачыма вобраз твой ўзнік
Вечарам, і днём, і нават зранку.

Нехапае побач родных рук,
Цеплыні ад палкіх дакрананняў,
Дзе дыханне, дзе сардэчны рух,
Стук ад неўсвядомленых прызнанняў?

Зноў мяне чаканнем наказаў!
Так і быць, я згодна, я чакаю.
Веру, што мяне ты ўзгадаў.
Веру, спадзяюся і кахаю!