Калі сагрэе сонца азяблыя нябёсы,
Разбудзіць ручаіны ад ледзянога сну,
Яскрава засмяецца ў верхавінах соснаў –
Па сонечнай усмешцы пазнаю я вясну.
Напоўніцца прастора святлом і спадзяваннем,
А зранку шчэбет гучны развее забыццё.
Ад лёгкасці блакіту адчую хваляванне
I, свежасці ўдыхнуўшы, услаўлю зноў жыццё!
Дзякую. Вельмi прыемны верш
Дзякую. Вельмi прыемны верш для душы, якая чакае вясну.