Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пракладаю па восені сцежку...

Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

Пракладаю па восені сцежку –
лісце шэпча: паслухай, слухай...
І шуршанне самоту цешыць,
б’ецца ў сэрца ўспамінамі глуха.

Спелы яблык кранецца долу –
ссірацее каштэлеў вецце,
і закружыць над ціхім полем,
запяе сваю песню вецер,

і з-пад ног адабраць захоча
пазлачонае ўбранне дрэваў,
адгукнецца жалем сірочым,
надвячоркам скупым задрэмле.

Восень слухаю, як і калісьці –
час спыніўся, застыў нібыта...
Адгукнецца мелодыя лісця
рэхам дзён, што забраны нябытам.



Гэта паэзія, якая адразу

Гэта паэзія, якая адразу пераносіць цябе ў адзін з куточкаў Радзімы.