Белыя бярозы
Спалі на узлеску,
Як сваю галоўку
Узняла пралеска.
Тоненькую ножку
З-пад пярыны белай
На зямлю пралеска
Ставіла нясмела.
А снягі наўкола —
Ні канца ні краю,
Страшна стала кветцы:
«Я адна — жывая!»
Кажа зверху сонца:
«Зорачка лясная,
З новым нараджэннем
Я цябе вітаю!»
Белыя бярозы
Разам зашапталі:
«Мы цябе, пралеска
Ўсю зіму чакалі».
І старая елка
Голасна ўздыхнула:
«Лета надыходзіць,
А зіма мінула».
мило...смог выполнить свою
мило...смог выполнить свою домашку по бел. чит.
Вялiкi дзякуй за цудоуны
Вялiкi дзякуй за цудоуны верш!
Шукалi з сынам вершы пра абудженне прыроды пасля зiмы на урок беларускай лiтаратуры i адразу закахалiся у Ваш вершык.
очень понравилось!!!Прочтём
очень понравилось!!!Прочтём на уроке литературного чтения!