Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пралеска

Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

Трывожна, звонка, нязвычна
Прадвесне сінее ў лесе.
Пралесак пагляд крынічны –
Вочы, вочы па снезе…

Не быў гэты свет ніколі
Светлы такі і чысты.
У вочы сінеча коле,
Вейкі – лапкай іглістай.

Сярод гаманы вяснянай
Ты пекнатою гэткай
Чаго расцвіла так рана,
Сакавікова кветка?

Сумёты – сляды завеі.
Кроплі неба на ўзлеску.
Дрыготка ўзнімае веі
Здзіўленая пралеска.

Зажурыцца неба ўранку
Па жаўруковым крыллі.
Не раз адцвіце вяснянка
На тваім небасхіле.

А столькі ж нашчадравала
Вёсен табе зязюля…
Пралесачкай называла
Доньку сваю матуля.

Над водарнасцю праталін,
Над цеплынёю млечнай
Бязвоблачная світае
Ціхіх вачэй сінеча.

(урывак з паэмы «Сем пісем»)

1978, са зборніка "Плуг"