Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ПРАСі Ў НЯБЁС СВЯТЛА

Сярэдняя: 5 (120 галасоў)

Бывае так, што цяжка вельмі,
Усюды змрок і роспач ходзяць.
і толькі стаўшы на калені,
Пабачыш божы свет на ўсходзе.

Са светам прыйдзе чысты розум,
Адгоніць змрок, рассее роспач...
Грахоў цяжар згарыць адразу
і расцвіце каханнем поўнач.

Прасі збаўленне - веру атрымаеш,
Грахі людскія, быццам, пазалота-
Сягоння ў кішэні многа маеш,
А потым толькі сум і адзінота.

Бывае так, што цяжка вельмі,
Але ж спіну схіліла ганарлівасць.
і стала моўчкі побач на калені,
і просіць у нябес святла і міласць.

19.01.2013, Сяргей Брандт