Як адбіткі вякоў, як пабыткі,
Што не ў сілах здалець і смуга -
Легендарныя коні і світкі,
Вышываная - кроўю - сцяга...
Нашы плечы ў баях не паслаблі,
Хоць крышыў іх нягодны віхор.
Чаратамі - сталёвыя шаблі
Над прадоннем былінных азёр.
Наша моц гартавалася ў буры,
На гарачых кастрах пачуцця.
...Неабутыя славы катурны
Пры высокім дыханні жыцця.
Песня й праўда - бясцэнныя зліткі!
(Чужакам хай пасвецяць рублі.)
Легендарныя коні і світкі -
Ўсё разбуджана гулам зямлі!
На паверцы стаім, на паверцы,
Растапляючы камень і лёд.
І прасвечваюць нашыя сэрцы
Каліноўскі. Купала. Народ.
Цудоўны верш!Вельмі прыгожы
Цудоўны верш!Вельмі прыгожы
Я таксама радзіўся ф
Я таксама радзіўся ф дзірэўні.
Тута во, кай жанчынКі зь цудоўн.
Дык чаго жа пак Жэнька пабегла
Да суседзяў за плот?
А вось Рыба не мяса-та зьЕмШысь!
Ды 2цатка! Душа НЕ ў Жабок.
А ВасьМы Пуць ет Васьчын ш.
Да, але, шчэ й какой!
А Чыцьвёрта-та кармачка
Вас не скіне жа й в ямк.
Ну, Раху - лёхка Мамачка.
Бы й КетуСя ў БрыльЯнт. Барані ж Буг вас, дамк!
Трэ й свою б мову знаты нам,
Полышукам. Пышым ж с Пятак?
Васыль Брытва
Наш чалавек...
Наш чалавек...
першы раз бачу гэты верш.
першы раз бачу гэты верш. вельмі спадабаўся, асабова апошні слупок!