Праўда мая - ува мне
Іншая мне не патрэбна
Я не прыймаю, не
Ўдзел ў шоў ганебных
Я супраць гвалту слоў
Супраць лаянкі й матаў
Нават АМАПу байцоў
Клянуць калі, як праклятых
Калі псэўдаінтэлігент
З кубачкам ранішняй кавы
Трошчыць матамі ўшчэнт
Ўсіх, хто яму нецікавы
Калі цэнзуру на верш
Што кліча народ да волі
Уводзяць тыя, з кім лепш
Не сустракацца ніколі
Што у фэйсбуках сядзяць
І там на свой густ кіруюць
Я выгукну моцна "....!"
Няхай яны гэта пачуюць
15.08.2020
Мантклэр
Цудоуна
Цудоуна
Супер
Супер
Выдатна!
Выдатна!