(Памяці Анатоля Мяснікова)
пражываючы дні
паміраючы ўночы
па шляхах сваіх крочым
мы заўсёды адны
за дзвярыма сцяна
за акном снежань белы
і планета знямела
бо планета адна
бо глыбокае дно
ў гэтым вусцішным моры
сярод чорнай прасторы
нават сонца адно
і мільярды гадзін
бы маўклівыя воды
БОГ самотны заўсёды
БОГ заўсёды адзін