Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прэзідэнту не спіцца...

Сярэдняя: 4.5 (14 галасоў)

Прэзідэнту не спіцца. Сорамна
Прэзідэнту за свой народ.
Як магла кучка злобных ворагаў
Яго ўзвесці на эшафот?..

Так падставіць, нібы ў твар плюнулі,
Быццам ён злачынца які…
Фразаў крыўдных наслалі кулямі
Ды зняславілі на вякі.

Ён жа вырас на вершах Быкава!
Хто сказаў, што іх той не пісаў?
Жыва яму «разумніку» выкапаць!
Прэзідэнт лепей ведае. Сам

Разбярэцца, як бацька з немцамі,
Што на фронце загінуў калісь,
З беларускімі адшчапенцамі,
Да Еўропы выйдзе на «біс»;

Пазадушвае словы турмамі:
Не складае ж вершаў ніхто;
Знішчыць твары і думкі пахмурыя:
Закатае «свабоду» ў бетон.

А АМАП загвалтуе астатняе
Ды разжыецца для сям’і:
Усё адно прападаць непрыдатнаму --
Непатрэбнаму для труны.

А пасля пахавае Някляева
Ды яго сябрукоў-алкашоў
У народнай нянавісці зграявай:
Ужо зараз працэс пайшоў.

Іш, надумалі змову выканаць:
У народа святое забраць --
Прэзідэнта -- народнага выкапня --
Бацьку ўсіх беларусаў і маці!..

Прэзідэнту не спіцца. Жудасна
Асабісты вырак прызнаць,
Што, на жаль, чалавек ён другасны,
А таму застаецца -- ілгаць.



КАБ ЯШЧЭ... З кожным тыднем

КАБ ЯШЧЭ...

З кожным тыднем усё болей
Мы ўпэўненыя ў тым,
Што калі б не тата долі,
Не было б нават раслін.

Так! Была б паўсюль пустыня,
І нічога не расло.
Разваліліся б краіны.
Нашай першай не было б.

Дзякуй богу! Нарадзіла
Наша бедная зямля
Ўрэшце рэшт такога сына...
Выбачайце, - праайца.

Ён адзіны ўсіх ратуе.
Ён і там, і тут! Паўсюль!
Беларусаў не згвалтуюць!
І не слухайце зязюль.

З нашым татай непазбежна
Цуд убачыць увесь свет,
Як у полі чыстым вежу.
Як у лесе манумент.

Толькі нешта вось турбуе,-
Больш няма? Ці не чуваць?
Ёсць яшчэ ў краіне людзі?
Ці няма што адказаць?