Не губляйце адзін аднаго ў лабірынтах душы!
Забывайце заўсёды нуду - успамінайце ўсмешкі!
Не рабіце, сумуючы, з сэрца свайго галавешкі!
Не губляйце сябе ў натоўпе і шуме машын!
Рассмяшыць, я хацеў бы яе рассмяшыць,
Затрымаць, і застацца навечна на гэтай мяжы,
Там, дзе зорнае неба з'ядае хлусні міражы!
Толькі жыць, проста жыць...
Не кажы, больш нічога ты мне не кажы -
Абдымі, і навек пацалункам звяжы!
Мы ствараем сабе лабірынты душы,
І губляемся ў іх... Трэба жыць, проста жыць!