Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Проза кахання

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Проза кахання ( байка )
Іван даволі быў прывабны:
Высокі, мажны быў такі,
і гаспадарку вёў ён спраўна,
Не так, як тыя лайдакі.

Кахаў сваю ён жонку Маню,
Не вабіў больш яго ніхто.
Яе ніколі не абмане,
Зайздросціў многа яму хто.

Іван прыходзіць неяк з працы,
А жонка сумная яго:
“Сусед жыве, бы ў палацы,
А ў нас - кватэра ўсяго!”

“Слухай, Маня, мы ж не дзеці,
Галоўнае ў жыцці- кахаць,
Жывуць і горш за нас у свеце,
І дзе нам тыя грошы браць?”

“Чытала ўчора я ў газеце
Аб’яву адну рэкламную:
Мужчынскія паслугі ў свеце
Зноў вельмі актуальныя.

Звальняйся с гэтага калгаса.
(Ён брыгадзірам працаваў).
Хоць на жанчын ты і не ласы,
Мужчынам многім фору б даў.

І за гадзіну, Ваня, чуеш?
Прасі ты тысяч, так ,пяцьсот.
Калі ўсё добра расплануеш,
То новы дом будзе праз год.”

“Слухай, любая Манюся,
Я ж на такое не мастак.
Ды й сесці ў лужу я баюся –
У гарадскіх усё не так.”

Але не стаў ён ей пярэчыць.
(Заўсёды жонцы саступаў).
Купіў білет, і склаўшы рэчы,
У горад хутка ён папаў.

Купіў у шапіку газету,
Аб’яву першую знайшоў –
Прыгожа піша ўсё кабета –
Перахрысціўся, і пайшоў…

Праходзіць тыдзень, другі, трэці,
Не едзе ў вёску наш Іван,
Не просіць ён у жонкі есці,
Яна ж гадае – як ён там?

Не піша ён ні слова Мані,
І тэлефон яго маўчыць,
Дні паплылі, як у тумане,
І што ж ёй бедненькай рабіць?

Заўсёды рвецца там,дзе тонка,
Вы згодны з прымаўкай такой?
Без мужа застанецца жонка,
Бо будзе жыць ён з гарадской.

Напрыканцы скажу я вось што:
Каб муж не здолеў уцячы,
Зрабіць выснову вельмі проста -
Каханне трэба берагчы!