Як мінаеш узгорак,
пожні поля і лес –
выглядае надворак,
вугал хаты і бэз.
Зачакаліся надта
на парозе гасцей,
комін цмокае смачна
лёгкі дыму ручэй.
Бусла клёкат далёкі
каля ганка сустрэў,
голас плётак сарокі,
знак павагі – знямеў.
Я прыехала сёння
на дзяцінства зямлю,
пазнаю наваколле
і сцяжынку сваю,
бо па ёй прахадзіла
незлічона шмат раз.
Тое, што я любіла
не забудзецца час.
Тут прыемна і добра,
многім я, як свая,
бо душой непадробна.
Рады мне – рада я.