Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алёна Ясэк

Сярэдняя: 4.4 (17 галасоў)

Мне хораша вясною назіраць,
Як зграі птушак з выраю ляцяць,
Як іх мая Радзіма сустракае,
І, як прылёту рады, хто чакае.

Я думаю, што птушкам увышы
Міргаюць талым снегам ручаі,
Падвозяць, часам, мяккія аблокі
Птушыны пералёт, бо шлях далёкі.

Марудна на чужыне дні ідуць.
Там нашы птушкі долі не снуюць.
Буслы, шпакі і ластаўкі, і гусі...
Вяртаюцца ў гнёзды Беларусі.



Сярэдняя: 4.7 (17 галасоў)

Імклівы голас цішыні
Трывожыць вечар развітання,
Самотны бусел увышы
Клякоча - сэрца замірае.

Душу напоўніла туга,
Агортваў подых прадчування,
З павеек капала сляза
На поле, скошанае зрання.

Прастору болей не відаць:
Туман накінуў пакрывала.
Няма каму паспагадаць -
Ну, мабыць, так наканавана.



Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)

Чуваць на лузе гром бясконца.
За хмары раптам знікла сонца,
Мацнейшы вецер тут жа стаў -
Да долу гнуў галовы траў.

Было паветра нават інным:
Іначай пахла перад ліўнем.
А з неба бляск маланкі біў
Над лугам ды жыццём на ім.

І кроплі ліўня, бы гарохам,
Спадалі дзе-нідзе патроху,
Затым яны усё хутчэй
Ляцелі смела і гусцей.

Здаецца, быў нядоўгім лівень,
Ды змок сухі на лузе жнівень.
І кветкі, і расліны ўсе
Знялі спякотны цень з сябе.



Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)

Як мінаеш узгорак,
пожні поля і лес –
выглядае надворак,
вугал хаты і бэз.
Зачакаліся надта
на парозе гасцей,
комін цмокае смачна
лёгкі дыму ручэй.
Бусла клёкат далёкі
каля ганка сустрэў,
голас плётак сарокі,
знак павагі – знямеў.
Я прыехала сёння
на дзяцінства зямлю,
пазнаю наваколле
і сцяжынку сваю,
бо па ёй прахадзіла
незлічона шмат раз.
Тое, што я любіла
не забудзецца час.
Тут прыемна і добра,
многім я, як свая,
бо душой непадробна.
Рады мне – рада я.