Прыгажосць, таямніца і бездань ходзяць утрох. Але ведаеш, бездані не трэба баяцца, Бо страх – тая самая радыяцыя, Якая атручвае нутро.
Далеч, веліч і глыбіню Можна шукаць ад Лондану і да Гаваны, Але сапраўдная таямніца схавана У стылі ню.