Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прыгоды аблуды-зімы

Сярэдняя: 3.4 (5 галасоў)
Ідзе па нашым горадзе Зіма. Ідзе павольна і чамусьці ўся дрыжыць. Чаму ж дрыжыць яна? Таму што у яе няма пантофлі на адной назе (відаць, згубіла пасля ночкі у карчме). Усе смяюцца ў нашым горадзе з Зімы -- такой самотнай і нат трошачкі няўклюднай, але ж Зіма між тлуму, гаманы ідзе-бурчыць паціху, бы аблуда: “Я вам ў заплечніку тут несла падарункі калядныя (то знічкі і карункі дзівосныя), але ж пасля такой сустрэчы надзвычай “цёплай”, я ніводнай рэчы з свайго заплечніка не дам вам, і заміж тых падарункаў хай сцюдзёны вецер – кузен мой (ён шчэ й, sorry, віж!) -- стралой хай прыляціць хутчэй сюды ды апячэ вас з ног да галавы сваім дыханнем, і надзене кайданкі, пасадзіць у астрог каля ракі!..” ...Тут не на жарт спужалісь гараджане і закрычалі: “О, зіма, так не рабі!..” Пантофлю згубленую хуценька знайшлі, чым і ўлагодзілі пакрыўджаную моцна і раз-з-з-злавана-зледзянелую Зіму. Nike Odyssey React