Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прыгоды бывалага элоуна

Сярэдняя: 1 (1 голас)

Калі я была дзяўчынкай,
Хлопчыка кахала я.
Мы з ім добра сябравалі,
Радая была сям'я.
Я сяброўцы расказала,
А яна - "дапамагла".
Ну а хлопчык гэты дурнем
Апынуўся - вось це на!
Пасварыліся з ім дужа,
І сяброўству стаў канец.
Пра яго забыўся хутка
Гэты мелкі маладзец.

Лепей уж адной хадзіць,
Калі твой каханы - ыць!

Вось ужо я маладая,
Іншы трапіў кавалер.
Розуму ў яго - палата,
Не займаць яму манер...
Эх, вось хлопец гэты - скарбны!
Як жа з ім паразмаўляць?
Не пабачыць ён нікога,
Хто не падыдзе пад стаць.
Коль спаткаеш ты прынцэсу,
Лёс адзін у цябе - хамут!
Ходзіць ён цяпер шчаслівы,
Для прынцэсы ён - як шут.

Бо лепей элоунам быць,
Калі твой каханы - ыць.

Калі стала я дарослай,
Трапіў мне апошні шанс.
Усё ёсць: прыгожы, моцны,
Розум - як не даць, аванс!
Шмат гадзін прагаварылі,
Ён зачараваў мяне,
Потым - ах! - лёс-ліхадзейка,
Знік, як у кашмарным сне!
Напалоханы ён ходзіць,
Байкі травіць па сей дзень,
Ну а сам дзяўчын дынаміць,
І схадзіць кудысці - лень.

Ды лепей з кошкамі пражыць,
Чым калі каханы - ыць!

Усе сяброўкі замуж выйшлі,
Годы, як рака, бягуць...
У дзяўчат ужо ўнукі,
А мяне вось не бяруць!
Увечары іду дадому,
Ежу коткам я нясу,
Ну а потым - серыялы...
Старасць хутка, на насу...
Вось і скончылась аповесць,
Як далей быць, як жа жыць,
Калі хто і пакахае,
Атрымаецца - што ыць?

NaLa TiTO