Што за слова такое - " Прыгожа"?
Няма ісціны ў ім ні на грош.
Прамаўляў 30 раз, анягож:
Прыгожа, прыгожа, прыгожа... -
І нічога не ўцяміш ужо.
А вось ветрам кранула ружу,
Пялёсткі нібыта плывуць.
І не скажаш адразу " прыгожа ",
Будзеш моўчкі баяцца дыхнуць,
І глядзець на траву, на пялёсткі,
І на ўсё, што чароўна расце,
Ахінаючы сваім ростам
Наш звычайны працоўны дзень...
...А здавалася б - проста ружа...
Вось такое яно, "прыгожа"...
прыгожа, насамрэч.
прыгожа, насамрэч.