Прыйшла... І супыніла часу рух,
I зноўку абудзіла боль таемны,
Мне сэрца паланіла колам рук
I роем мараў-сноў невераемных.
I мы — з табою, сёння мы — адно,
Палоненыя слодыччу кахання.
П’яніць нас ноч, як пахкае віно,
I не дае заснуць ажно да рання.
Юнацтва... згадкі... малады наіў...
Ці калі-небудзь здолею забыцца,
Як прагна я з тваіх далоняў піў
Лятунак ночы?... I не мог напіцца?..
Цудоўна!
Цудоўна!