Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прыпеўкі

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

ПРЫПЕЎКІ

Я табой, мая гармонь,
Дужа ганаруся.
Калі кіне мяне жонка,
Дык з табой жанюся.

Гарманісцік, гарманіст,
Паглядзі навокал:
Я ж не горшая гармоні,
Мой ты ясны сокал.

Дзень пры дні лапоча ў полі,
Не сціхае трактар.
У жанкі маёй, прызнацца,
Гэтакі ж характар.

Не хадзіце, дзеўкі, замуж.
Там яно, канешне, мёд.
Ды ўсё-роўна цераз квартал
Пададзіце на развод.

Жонка, я табе не здрадзіў.
Не глядзі панура.
То ніякая не здрада,
Проста — авантура.

Да мяне ішоў каханак,
Ды расквасіў нос аб ганак.
Вой, бяда! Вой, мілы божа!
Хто ж мне сёння дапаможа?

Мы з суседкаю на пару
Паддавалі ў лазні пары.
Я ёй венічкам — туды,
Венічкам яна — сюды.

Ціт мяне дамоў праводзіў,
У дзве дзірачкі сапеў.
Мабыць, трошкі пераеў ён,
А быць можа, недаеў.

Мілыя мае суседзі —
Забіякі хвацкія:
Кожны дзень у іх грыміць
Бітва сталінградская.

Дзе ні стрэну Васілёчка,
У яго міргае вочка.
Не магу я здагадацца:
Адчаго ж яму міргацца?

Злева ад мяне ўзвывае,
Справа ад мяне раве.
Жонка голас прачышчае,
Цешча голас падае.

Жонка лае, цешча лае.
Дома я нібы чужы.
Выйду ў двор, паразмаўляю
З баранамі ад душы.

Прапісала мне дыету
Родная мая кабета:
Суп нішчымны, праснакі,
Качарга ды мацюкі.

Хто там распачаў ізноў
Балбатню пра «ізмы»?
Лепш ідзі сабе дамоў,
Палячыся клізмай.

Бульбашы , нясіце грошы!
Ёсць для вас тавар харошы.
Прадае ўсім фірма «Янка»
Танна дзіркі абаранкаў.

Замуж трэба. Ды на то
Хмурая спадзеўка:
Той — завала, той — п'янтос,
Ну а той — сам дзеўка.

Ззяе сонейка на небе,
Рассыпае іскры.
Дзякаваць за радасць гэту,
Родныя міністры.

То не скрыпачкі піляюць,
І не ветрыкі гудуць.
То маркотна ў валацугі
Кішкі арыю пяюць.

Памажыце дэпутату!
Ён, ратуючы народ,
Надарваўся, стаў гарбаты…
Праўда, знізу, на жывот.

Я магу любіцца так,
Сяк, растак і гэтак.
На прыдумкі я мастак,
Хоць і малалетак.

Праз сяло рака цячэ,
Плешчуць тама гускі.
Выпіць чарку — то не грэх,—
Грэх, што без закускі.

Я не вінавата, мама,
Не пры чым я, тата,
Што пад ночку мае ножкі
Уцякаюць з хаты.

Эх, раз, і не раз,
Цэны вырастуць у нас.
Скора мы ад гэтых «разаў»
Будзем дыхаць цераз раз.

Прыйдзе, дзеўка, прыйдзе, мілка,
Прыйдзе, белая кабылка,
Прыйдзе час — не правароню,
Я цябе ўжо рассупоню.

Урадзіла бульба-жыта.
Будзе ў міску ды ў карыта.
Хопіць быдлу, хопіць дзюдзям,
Хопіць злодзеям і людзям.

Я люблю пажыць дастойна,
Я хлапчына не ляны.
Гой ды жонка! Гой ды цешча!
Гой ды цешчыны бліны!

Зімняй ночкаю на печы
Крэхча бедненькі старэча.
А пад бедненькім старэчам
Хтосьці ногі разгірэчыў.

Двое абаранак скралі.
Іх знайшлі. Давай судзіць.
Аднаму свабоду далі.
Той, што дзірку з'еў,— сядзіць.

Ой, Цімох, ой, Цімох,
Не вадзі мяне на мох!
І нашто туды хадзіць?
Можна ў хаце то рабіць.

Дзве русалкі кверху пузам
Раз па Свіслачы плылі.
Хімікаты памаленьку
Іх да згубы давялі.

Быў бы я і першы бабнік,
Першы й сімпацяка,
Ды мяшае нос калёру
Варанага рака.

Гэй, аграрый! Глянь, як спорна
Дзеўкі круцяцца ў танку.
Засыпай ім зерне ў жорны —
Перамелюць на муку.

Твой паехаў у лячэбку,
А мая ў радзільны дом.
Дык прыходзь ка мне, суседка,
Сексуальна адпачнём.

На закуску агурочка
Захацеў адзін п'янтос.
І адгрыз у сябручочка
Зеляненькі яго нос.

Ох жа, гэтыя залёты!
Мне ад іх адны турботы.
Сёння маеш — недалёты,
Заўтра — пералёты.

Свінні цешацца да ўпаду
Песнямі і танцамі:
Людзі сталі — слава ўраду! —
Вегетарыянцамі.

Закарцела маёй мілай
Раз у хованкі гуляць.
Запаўзла яна пад коўдру
Ды крычыць: ідзі шукаць!

Мне чужога ані трэба.
Мне дзяржаўнага стае.
Я не злодзей,— я ратую
Што згарыць або згніе.

Безграшоўе даканала.
Абарваўся ў пух і прах.
Стану часам між гарода —
Навяду на птушак страх.

Не заві мяне «таўстухай»,
А паслухай лепш сюды:
Я — прыемная дзяўчына,
Гэта ты як змей худы.

Зняў бядняк адно пытанне:
Есць, чаго ахвочы.
Дулю з фігаю — уранні,
Фігу з дуляй — к ночы.

Брыў да кумкі Ясь п'яны,
Дый упаў у гразь к свінні.
Кажа ён : «Ох ты, кума!
Пацалуй мяне сама».

У мурашнік мурашок
Пёр са жніва каласок.
Участковы тут як тут…
Будзе над зладзюгам суд!

Зноў прырода ажывае,
Надыходзіць месяц май.
Весялей жа, дарагая,
Амуніцыю здымай.

Выйшаў дзядзя з рэстарана,
Пахіснуўся дый упаў.
Знаць, планетнае вярчэнне
У аснове гэткіх з'яў.

У хаціне — вечарына,
Скокі, песні, тарарам.
Задаюць настрой сябрыне
Муха, тля і таракан.

Што ты, дзеўка, не сядзіш,
А ўсё ходзіш ды пыхціш?
Цябе трэба, як відаць,
Трошачкі паказытаць.



Насмяялася, нават напявала!!!

Насмяялася, нават напявала!!! Шчыра дзякую. З цяплом і найлепшымі пажаданнямі.

На здароўе, Ірына! Але ж гэта

На здароўе, Ірына! Але ж гэта не ўсё, што маю. Зайдзіце на мой сайт і пачытайце камічныя вершы. Гарантую дадатковы смех.
www.lafed.by