З вышыні арлінага палёту галінкаю здаецца Прыпяць мне. Здаецца, што на Прыпяці не лодкі — пупышкі набухаюць па вясне. Яшчэ імгненне — і пупышкі лопнуць кастрамі ўспыхне роўны глянц ракі. I будзе юшка выкіпаць на лотаць, і песню завядуць палешукі.