Млосны паўмесяц – туман над ракою
Мілай аблічча згубіў пад імглою
Шэрыя хмары у шызых нябёсах
Хлопец пануры заблытаўся ў косах
Роспач на ростанях восеньскіх рос…
Крочыць між голога голля дубровы
Мроіць з душы грэшнай скінуць заковы
Змрочны халодны камень не прытуліць
Полымя подых тугі не раздзьмуе
Тонкія станы паснуўшых бяроз…
Між мітусні напаўночнай журботы
Прагне зляднелае сэрца пяшчоты
Але аскетак тытану ў цягліцы
Не дазваляе пачуццем наліцца
І напаўняецца келік за ШОС…
Дзесьці блукае яго чараўніца
Блізка зусім ці ля дальняй крыніцы
Хай невідушчы цябе прыпільнуе
Не празяхае і не забракуе
Вып’ем, панове, за літасны лёс…
2011
было б цікава дадаць ў кожны
было б цікава дадаць ў кожны куплет адну апошнюю паўтаральную рэфрэнам страчку з рыфмай на "ос (ёс)", якая выказвала б некаторы агульны настрой
Не зусім зразумеў ваш месадж,
Не зусім зразумеў ваш месадж, хіба менавіта гэта не прысутнічае ў вершы?