Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прышчэпак

Сярэдняя: 5 (1 голас)

З такой асцярогай, каб стык не парушыць,
Бінтуючы зрэз кажурынай кары,
Прышчэпліваў бацька атожылак грушы,
Каб бэры званамі званілі ўгары.

Рвануўся адродак у кіпені сокаў
І_зліўся, як родны, з магутным ствалом...
А квецень свяцілася мёдам высока —
Пладамі праз час частаваў за сталом.

Атожылак — я, што надзея трымае:
Ад вёскі нож часу адрэзаў мяне.
Хоць болей люляе калыска трамвая,
Ды жаль па вяскоўі ніяк не міне.

Мне млосна, задышна... I сніцца вясною
Бядак-баравік, учарнелы, як цень,
Які разлучылі з лясною сасною,
Які пасадзілі на простай градзе.

Я — дрэва з бясплоднымі думкамі тымі,
Якія цяпер ці кляні, ці крані,
Ды крона ліпіць паміж гмахаў у дыме
I чэзнуць у вёсцы яго карані.