Муза мая, паважаная краля,
Сэрца мае зашчаміць вы змаглі.
Як на гітары на ім вы зайгралі,
Граюць лады: трэці, першы, другі..
Бачу я вас у сваіх летуценнях,
У кожнай сустрэчнай шукаю ваш твар,
Вы даравалі мне столькі памкненняў,
Колькі чарніла не хопіць нажаль.
Вам, прыгажуня, свой верш прысвячаю,
Побач ля сэрца трымайце яго.
Вашае сэрца каханне надбае,
А дзеля вас не шкада мне свайго.