Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прысвячаецца жанчыне

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Засяроджана,
Насцярожана
Ты глядзіш
Недаверліва
На мяне.
Як дзіця заварожана,
Я гляджу
Адмарожана
Проста ў вочы твае.
Твае вочы – дзве дзіркі –
Свідравальнай машынкай,
У скроню
Трапна цэляцца мне.
Я знічтожаны,
Я прыніжаны,
Рэагую нязмушана,
Замаруджана
Лямантую.
Пакурожаны лёс.
Я табою пакрыўджаны,
Я паэтам народжаны,
Проста –
Хлопец з Валожына.
Заварожаны,
Ляжыць
Замарожаны
Мужчыны мёртвы труп –
У скроні дзве дзіркі.



Бачылі і мае скроні гэныя

Бачылі і мае скроні гэныя дзве свідравальныя машынкі.
Жахлівыя рэчы выкладаеце, Міхась.)))