Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

“Прытча пра Сумленне”.

Сярэдняя: 4.3 (12 галасоў)

Я прыйшоў к вам здалёк...
З тых мясцін,
дзе сваё вы тапілі Сумленне.
Я да вас вам Яго прывалок –
каб вы сталі прад Ім на калені.

Гэта – бацька, і маці, і Кут –
у якім яны вас нарадзілі...
Гэта – Чэсць,
гэта – Гордасць, і – Суд,
за няшчасці на вашай Радзіме.

Вось Яно, перад вамі – жыве...
Не пазбавіцца вам ад Сумлення,
не бывае такога павек.
І таму – перад Ім, на калені !
*+*
2 кастрычніка 2014г.