Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прывітальная песня.

Сярэдняя: 4.1 (7 галасоў)

Мы сёння шчыра вас вітаем,
Прыстойна жыць усім жадаем,
Каб лепш былося і вялося,
Са смакам елася, пілося.

Каб мелі хлеб, таксама скварку,
Тузін грашэй, і гаспадарку
Заўсёды толькі ў спраўным стане,
Здароўя хай усім дастане.

Не майце ані кроплі злосці,
Хадзіце і завіце ў госці.
Жывіце ў радасці і згодзе.
Хай добра ніва ваша родзіць.

Вам зычым Боскай благадаці,
Багаты стол у кожнай хаце,
Дабра і праўды ў кожным слове,
Надзеі, веры і любові.

Мы сёння шчыра вас вітаем,
Жыць сто гадоў усім жадаем.
Сустрэцца рады мы з сябрамі,
Спявайце песні разам з намі.



Цудоўна пераклалася на

Цудоўна пераклалася на песьню. Калі захочаце,- дашлю да вас.

Шеноўны спадар Пётр! Вельмі

Шеноўны спадар Пётр! Вельмі спадабалася прывітальная песня. Калі не будзеце супраць, паводле вашага вершу напішу песню для аматарскага калектыву народнай песні. Валерый Гусеў, Смалявіцкі раён