Цёплы, летні, слаўны вечар
Апрануў туман на плечы.
Падвязаў да капялюшу
Ен забаўку- шкельца- лужу.
і паважна , без турботы,
З хмарак нацягнуў ён боты.
А кашулькy, вельмі лоўка,
Вышылі расой сяброўкі.
Вечар летні, дзіўны, цёплы
Жаніхом прыйшоў пад вокны.
У небе... з малака дарога-
Прывітанне ўсім ад Бога!