Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прывыкаю, к табе прывыкаю...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Прывыкаю, к табе прывыкаю.
Прыкіпаю праз з’едлівы боль.
На пакуты сябе абракаю.
З галавой у зямную юдоль.

Замірае, з табой замірае,
Запавольвае сэрца свой рытм.
Гонар спіць. Не! Ушчэнт памірае!
Ды няхай жа ён гарам гарыць!

Хай яго не астанецца й чуткі!
Ці ж патрэбен ён?.. Хай лепей боль!
Хай згару праз хвіліну, ці суткі!
Лепей так!
Толькі б поруч з табой!