Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прызнанне

Сярэдняя: 4.9 (7 галасоў)

А што, калі заўтра я гляну ў неба,
а неба не ўбачу з-за тысячы зор,
што блізка, так ярка заззяюць, бо трэба
Зямлю адарыць ратавальным святлом.

А што, калі раптам я заўтра пачую
не ціхую песню, жаўрук што пяе,
а цэлы аркестр, мільённыя трубы,
якія абудзяць не толькі мяне.

А што, калі раптам я вочы заплюшчу,
а сон не прыйдзе ўначы да мяне,
я буду лунаць сярод думак і думаў,
бо часу падумаць, заўжды ж не стае.

А што, калі раптам я рукі раскрыю,
на рукі адразу спадзе шэры ком,
пухнаты і цёплы — тады зразумею,
які свет цудоўны пад птушкі крылом.

А што, калі раптам табе я прамоўлю
таго, што прамовіць баяўся заўжды,
то мусіць і зоры, і трубы, і думы
ў момант народзяць прызнанне табе.

Шумскі