Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прызнанне

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)

Не хопіць ніводнае мовы,
Каб мне пра цябе расказаць.
Бо як адшукаць тыя словы,
Каб чары твае паказаць?

Даруй, не купаю ў раскошы,
Як там, у гламурным кіно.
Прыношу мізэрныя грошы,
Другая прагнала б даўно.

Багацце не тое ў свеце,
Што можна ў шафу злажыць.
Багацце галоўнае – дзеці ,
( Нам нельга тут Богу грашыць).

І колькі б не выдзеліў творца,
Ты будзеш заўжды той адной.
Ты – зорка, ты – яснае сонца.
Шчаслівы я побач з табой.